RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім раёне вызначылі пераможцу навагодняга творчага конкурсу «Ліст Дзеду Марозу»

У Магілёўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» падвялі вынікі навагодняга творчага конкурсу «Ліст Дзеду Марозу». Пра гэта расказала кіраўнік арганізацыі Алеся Купцова.

Усяго ў Магілёўскім раёне ў конкурсе ўдзельнічала дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак. Пераможцай стала Варвара Ганчарова з Хонаўскай сярэдняй школы.

Нагадаем: навагодні конкурс «Ліст Дзеду Марозу» быў запушчаны ў межах акцыі «У Новы год – з Белай Руссю!». Для ўдзелу ў ім запрасілі дзяцей да 14 гадоў уключна, бацькі якіх знаходзяцца ў грамадскім аб’яднанні.

Творчыя работы з расказамі аб сабе, сваёй сям’і, пажаданнях, у тым ліку аб навагодніх падарунках, дзецям прапаноўвалася дасылаць на конкурс у свабоднай, індывідуальнай аўтарскай форме.

Ужо прайшлі раённыя і гарадскія этапы конкурсу, вызначыліся пераможцы.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая