RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Удзельнікі міратворчага руху ў Магілёўскай вобласці адзначаны высокімі ўзнагародамі

Рэспубліканская 7-я справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага Фонду міру прайшла ў Мінску. На ёй прадстаўлены вынікі працы за папярэдні пяцігадовы перыяд працы. Удзел у канферэнцыі прыняла дэлегацыя Магілёўскай вобласці.

Зараз Рэспубліканская арганізацыя налічвае 150 тыс. членаў, яе дзейнасць падтрымлівае больш за 1 млн валанцёраў.

– Беларусь – краіна-міратворца, і мы хочам, каб больш людзей далучалася да нашай дзейнасці, таму што яна накіравана на карысць, на росквіт і развіццё беларускага народа, – падкрэсліў старшыня праўлення Фонду міру Максім Місько. – У наступнай пяцігодцы арганізацыя будзе працягваць пачатыя глабальныя ініцыятывы.

Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага Фонду міру сумесна з Гомельскім абласным аддзяленнем БФМ за справаздачны перыяд прызнана найлепшым у рэспубліцы. Яны найбольш вынікова працавалі па розных напрамках.

– Мы сумленна ідзём гэтыя пяць гадоў шляхам міратворцаў, з гонарам захоўваючы гістарычную памяць пра лёс нашай Радзімы, пра нашых продкаў. За справаздачны перыяд у нас павялічылася колькасць людзей добрай волі, якія захацелі далучыцца да нас, каб разам рухацца наперад, – падкрэсліў старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення БФМ Андрэй Нікіцін.

Арганізатары і ўдзельнікі міратворчага руху ў Магілёўскай вобласці, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у рэалізацыю праектаў, атрымалі высокія ўзнагароды.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая