RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дыялог пакаленняў з «Белай Руссю» адбыўся ў Бабруйску

У рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы», 11 студзеня, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Бабруйска актыў «Белай Русі» сустрэўся з ветэранамі працы і моладдзю горада. Сустрэча прайшла ў фармаце святочнага дыялога.

Звяртаючыся да ветэранаў, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі Бабруйска РГА «Белая Русь» Ірына Русаковіч падзякавала прысутным за актыўную грамадзянскую пазіцыю:

- У вас атрымліваецца на асабістым прыкладзе вучыць юных бабруйчан не быць абыякавымі. Дзякуючы вам у горадзе расце дастойная змена, - сказала грамадскі лідэр. Яна падкрэсліла, што меркаванне ветэранаў адыгрывае вялікую ролю ў прыняцці розных кіраўнічых рашэнняў у горадзе.

Падчас дыялогу кіраўнік грамадскай арганізацыі таксама падрабязна спынілася на пытаннях, якія ўзнімаецца старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачэнкам падчас сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці:

- Ключавое, на чым акцэнтаваў увагу губернатар - гэта тое, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы заўсёды будзе чалавек. Нягледзячы на ўсе знешнія выклікі, санкцыі і пагрозы, наша дзяржава застанецца сацыяльна арыентаванай. У наступным годзе старшынёй аблвыканкама пастаўлена задача па вырашэнні пытанняў будаўніцтва жылля, утрымання дваровых тэрыторый, дарог, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, павелічэння аб'ёмаў вытворчасці прадпрыемстваў, развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёну і шэраг іншых важных напрамкаў.

У якасці прыкладу лідэр арганізацыі прывяла запланаванае праектаванне і пачатак будаўніцтва новага хірургічнага корпуса Бабруйскай гарадской бальніцы імя В.А. Марзона, рэканструкцыю моста праз Бярэзіну, будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода.

Перад прысутнымі выступілі артысты дзіцячай школы мастацтваў №1 імя Я.К.Цікоцкага Бабруйска, вакальная група «Карагод» і народны ансамбль акардэаністаў «Інтэрмецца». Самі ветэраны настрой сустрэчы апісалі радком з вядомай песні: «Як выдатна, што мы тут сабраліся».

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая