RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць: 35% - Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям - ахвярам вайны» ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, 35 працэнтаў - Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, 30 працэнтаў - на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая