Рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі ўзначаліў Іосіф Станеўскі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкага касцёла.
«14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францыск прызначыў архіепіскапам мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Іосіфа Станеўскага, тытулярнага епіскапа Табаікары – да гэтага часу – дапаможнага епіскапа Гродзенскай дыяцэзіі», – гаворыцца ў паведамленні.
Іосіф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Занявічы Гродзенскай вобласці. 17 чэрвеня 1995 года быў пасвечаны ў святары Гродзенскай епархіі, у якой пасля ажыццяўляў служэнне ў Ваўкавыску. У 1999 годзе ён атрымаў ліцэнзію кананічнага права ў Каталіцкім універсітэце Любліна.
Быў выкладчыкам, рэктарам семінарыі Гродна, суддзёй і памочнікам вікарыя Між’епархіяльнага суда першай інстанцыі. У 2007–2013 гадах быў адказным за пастырскую адукацыю маладых святароў Гродзенскай епархіі.
29 лістапада 2013 года прызначаны тытулярным епіскапам Табаікары і дапаможным епіскапапам Гродзенскай дыяцэзіі.
14 красавіка 2021 года ён быў другім разам абраны Генеральным сакратаром Архірэйскай канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне
29.04.2024 - 15:59
Адзіны знак «Дрэва жыцця» ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду
29.04.2024 - 12:15
29.04.2024 - 10:41
Мінадукацыі скарэктавала тэрміны прыёму ў 10-11-я класы гімназій і школ
26.04.2024 - 14:33