RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці на Вадохрышча абсталююць больш за 30 месцаў для купання

У Магілёўскай вобласці на Вадохрышча будзе арганізавана больш за 30 месцаў для купання. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Канстанцін Іваноў.

Акунуцца ў вадохрышчанскую ваду змогуць жыхары ўсіх раёнаў вобласці, а таксама Магілёва і Бабруйска. Месцы для купання будуць арганізаваны як на адкрытых вадаёмах на базе выратавальных станцый, так і ў спецыяльна абсталяваных купелях. У адчыненых вадаёмах зробяць невялікія палонкі з драўляным сходам у ваду. Тут будуць дзяжурыць ратавальнікі, міліцыя і медработнікі.

У Магілёве вернікі змогуць традыцыйна акунуцца ў Пячэрскім возеры, куды з году ў год на свята прыходзяць каля 2 тыс. чалавек, і на Грабянёўскім вадасховішчы, дзе на Вадохрышча акунаецца ад 500 да 800 жадаючых. Абсталяваная купель будзе дзейнічаць у Любужскім лесапарку на крыніцы святой праведніцы Ганны.

Старшыня абласной арганізацыі Асвода звярнуў увагу, што акунацца ў вадохрышчанскую ваду неабходна ў спецыяльна абсталяваных месцах пад наглядам ратавальнікаў і медыкаў. Не варта выпрабоўваць лёс там, дзе купанне не прадугледжана: чалавек можа стаць закладнікам хуткай плыні ці вялікай глыбіні. Нажаль, нярэдкія выпадкі, калі такія апусканні сканчаюцца жаласна. Сярод галоўных супрацьпаказанняў да заплываў у халоднай вадзе - стан алкагольнага ап'янення, сардэчна-сасудзістыя, хранічныя і нядаўна перанесеныя рэспіраторныя захворванні.

Перад заходам у ваду трэба разагрэцца: зрабіць зарадку ці невялікую прабежку. Карысна апрацаваць цела тоўстым крэмам ці маслам, а за гадзіну ці паўтары да купання шчыльна паесці. Загартаванаму чалавеку ў купелі лепш знаходзіцца не больш за 1 хвіліны, а непадрыхтаванаму - не больш за 30 секунд, і тое не варта апускацца ў ваду з галавой. Асобныя правілы дзейнічаюць для тых, хто ўжо выкупаўся, - трэба адразу выцерціся насуха, апрануцца і выпіць гарачай гарбаты.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая