RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Уладкавана 110 пахаванняў і абеліскаў. «Белтопгаз» праводзіць акцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі

«Белтопгаз» праводзіць акцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падчас якой ужо добраўпарадкавана 110 пахаванняў і абеліскаў.

У арганізацыях ДВА «Белтопгаз» праходзіць акцыя па добраўпарадкаванні помнікаў і мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны «#80_мірных гадоў». Прымеркавана яна да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб вайне, прыцягненне моладзі да вывучэння гісторыі подзвігаў савецкіх воінаў.

Сёння ў яе рамках член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар ДВА «Белтопгаз» Аляксей Кушнарэнка і работнікі РУП «Магілёўаблгаз» навялі парадак каля абеліска ў вёсцы Старыя Чамаданы. Далучылася да добрай справы і старшыня Моладзевага парламента пры Шклоўскім раённым Савеце дэпутатаў Дар'я Арэшкава.

Два тыдні таму паступіла прапанова запусціць акцыю па навядзенні парадку на месцах пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны ва ўсёй сістэме «Белтопгаз». Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што гэта ініцыятыва была падтрымана ўсімі арганізацыямі і прадпрыемствамі сістэмы.

«На сённяшні дзень добраўпарадкавана ўжо 110 пахаванняў, абеліскаў. Я асабіста вырашыў узяць удзел у дадзенай акцыі ў Шклоўскім раёне, на месцы брацкай магілы, дзе ўшанаваная памяць больш за 400 жыўцом спаленых ваеннапалонных і мірных жыхароў. Мы заўсёды павінны памятаць пра тыя страшныя дні і пра тое, якую высокую цану заплаціла Беларусь за сваю свабоду», - заявіў ён.

Дырэктар ДВА «Белтопгаз» таксама падкрэсліў, што для яго калег стала «добрай традыцыяй займацца пасадкай лесу, бо мы павінны не проста захаваць цудоўную прыроду Беларусі, але і прымножыць нашы прыродныя рэсурсы».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая